Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расцерабіць, ✂; зак.

Ачысціць ад хмызняку (лес).

|| незак. расцярэбліваць, ✂.

|| наз. расцярэбліванне, ✂ і расцяроб, ✂.

расцерушыцца, ✂; зак.

  1. Расцерціся на дробныя часцінкі.

    • Тытунь расцерушыўся.
  2. Рассыпацца пры перавозцы, пераносе.

    • Соль расцерушылася.

|| незак. расцярушвацца, ✂.

расцерушыць, ✂; зак.

  1. Рассыпаць роўным рыхлым пластом.

    • Р. сена тонкім слоем.
  2. Рассыпаць, разгубіць, перавозячы, пераносячы.

    • Р. жыта па дарозе.

|| незак. расцярушваць, ✂.

|| наз. расцярушванне, ✂.

расцерці, ✂; зак.

  1. Тручы, размяць, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.

    • Р. тытунь.
  2. Націскаючы, размазаць па якой-н. паверхні.

    • Р. крэм на руках.
  3. Зрабіць масаж, моцна пацерці.

    • Р. спіну.
  4. Ходзячы, едучы, пратаптаць, пракласці след; працерці (разм.).

    • Р. дарогу.

|| незак. расціраць, ✂.

|| наз. расціранне, ✂ і расцірка, ✂.

|| прым. расцірачны, ✂ і расціральны, ✂.

расцерціся, ✂; зак.

  1. Ператварыцца ў парашок ад трэння.

  2. Нацерці сябе чым-н. Р. мокрым ручніком.

  3. Пракласціся, пратаптацца (пра дарогу, сцежку і пад.; разм.).

|| незак. расцірацца, ✂.

|| наз. расціранне, ✂.

расці, ✂; незак.

  1. Пра жывыя істоты, арганізмы: жывучы, павялічвацца.

    • Дзеці растуць.
    • Дрэвы растуць.
  2. Пра дзяцей, падлеткаў: праводзіць дзе-н. сваё дзяцінства, раннія гады жыцця.

    • Хлопчык рос у вёсцы.
  3. Павялічвацца ў колькасці, памерах, развівацца.

    • Расце ўраджай пшаніцы.
    • Расце попыт на тавары.
  4. Мацнець, узмацняцца.

    • Расце палітычная свядомасць мас.
    • Расце аўтарытэт.
  5. Удасканальвацца, развівацца.

    • Ён расце як вучоны.
  6. Аб раслінах: распаўсюджвацца, існаваць; знаходзіцца ў працэсе росту.

    • Мандарыны растуць на поўдні.
    • У садзе раслі толькі яблыні.

|| зак. вырасці, ✂.

расціснуцца, ✂; зак.

  1. Аказацца расціснутым, раздаўленым, падушаным.

    • Яйкі ў кошыку расціснуліся.
  2. Раскрыцца, расшчаміцца.

    • Кулакі расціснуліся.

|| незак. расціскацца, ✂.

расціснуць, ✂; зак.

  1. Націснуўшы, раздушыць, расплюшчыць.

    • Р. ягады.
  2. Разняць, развесці, расшчаміць (сціснутае).

    • Р. зубы.

◊

  • Расціснуць бутэльку (груб.) — выпіць спіртнога.

|| незак. расціскаць, ✂.

|| наз. расцісканне, ✂.

расціць, ✂; незак.

  1. Гадаваць, вырошчваць.

    • Р. дзяцей.
    • Р. сад.
    • Р. бараду.
  2. Прарошчваць (на солад).

    • Р. ячмень.

|| наз. рашчэнне, ✂.

расцугляцца, ✂; зак.

Вызваліцца ад цугляў.

  • Конь расцугляўся.