расці дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пра жывыя істоты, арганізмы: жывучы, павялічвацца.

    • Дзеці растуць.
    • Дрэвы растуць.
  2. Пра дзяцей, падлеткаў: праводзіць дзе-н. сваё дзяцінства, раннія гады жыцця.

    • Хлопчык рос у вёсцы.
  3. Павялічвацца ў колькасці, памерах, развівацца.

    • Расце ўраджай пшаніцы.
    • Расце попыт на тавары.
  4. Мацнець, узмацняцца.

    • Расце палітычная свядомасць мас.
    • Расце аўтарытэт.
  5. Удасканальвацца, развівацца.

    • Ен расце як вучоны.
  6. Аб раслінах: распаўсюджвацца, існаваць; знаходзіцца ў працэсе росту.

    • Мандарыны растуць на поўдні.
    • У садзе раслі толькі яблыні.

|| закончанае трыванне: вырасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)