Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перапрацаваць, ✂; зак.

  1. Ператварыць у што-н. у працэсе апрацоўкі.

    • П. зялёную масу на муку.
  2. Перарабіць, зрабіць па-новаму, інакш.

    • П. рукапіс.
  3. без дапаўнення. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.

    • П. тры гадзіны.

|| незак. перапрацоўваць, ✂.

|| наз. перапрацоўванне, ✂ і перапрацоўка, ✂.

|| прым. перапрацовачны, ✂.

перапрашальны, ✂.

Які выяўляе жаданне перапрасіць каго-н. за што-н.

  • П. тон.

|| наз. перапрашальнасць, ✂.

перапрэгчы, ✂; зак.

Запрэгчы нанава або ў што-н. другое.

  • П. коней з плуга ў барану.

|| незак. перапрагаць, ✂.

перапрэлы, ✂.

  1. Сапрэлы поўнасцю.

    • Перапрэлае лісце.
  2. Сапсаваны ад прэння.

    • Перапрэлая скура.

|| наз. перапрэласць, ✂.

перапрэць, ✂; зак.

Сапрэць поўнасцю.

  • Угнаенне перапрэла.

|| незак. пераправаць, ✂.

|| наз. пераправанне, ✂.

перапуд, ✂, м. (разм.).

Моцны спалох.

  • Падскочыць з перапуду.

перапудзіцца, ✂; зак. (разм.).

Перапужацца.

  • Коні перапудзіліся.

перапудзіць, ✂; зак. (разм.).

Перапужаць.

  • Сабака перапудзіў авечак.

перапужацца, ✂; зак.

Моцна спужацца.

  • П. да смерці.

перапужаць, ✂; зак.

Моцна спужаць.