Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перападаць, ✂; зак. (разм.).

Упасці адзін за другім — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

перападлічыць, ✂; зак.

Зрабіць падлік нанава.

|| незак. перападлічваць, ✂.

|| наз. перападлік, ✂.

  • П. тавараў.

|| прым. перападліковы, ✂.

перападрыхтоўка, ✂, ж.

Падрыхтоўка з мэтай удасканалення ў чым-н.

  • Курсы перападрыхтоўкі.

перапаіць, ✂; зак.

  1. Празмерна напаіць, апаіць.

    • П. цяля.
  2. Напаіць спіртнымі напіткамі ўсіх, многіх.

    • П. гасцей.

|| незак. перапойваць, ✂.

перапакутаваць, ✂; зак.

  1. Зазнаць многа пакут.

    • Ён шмат перапакутаваў за жыццё.
  2. Перажыўшы што-н., кончыць пакутаваць.

    • П. страту дарагога чалавека.

перапаласкаць, ✂; зак.

  1. Прапаласкаць яшчэ раз, паўторна.

    • П. хустачку.
  2. Папаласкаць усё, многае.

    • П. ўсю бялізну.

перапаліць, ✂; зак.

  1. Празмерным абпальваннем, награваннем, сапсаваць.

    • П. цэглу.
  2. Раздзяліць на часткі ўздзеяннем агню, едкім рэчывам.

    • П. вяроўку.
  3. Спаліць усё, многае.

    • П. усе дровы.
  4. Расходаваць звыш меры (паліва, гаручае).

    • П. бензін.
  5. Перапрацаваць з дапамогай агню, падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы (спец.).

    • П. руду.

|| незак. перапальваць, ✂.

|| наз. перапальванне, ✂ і перапал, ✂.

перапалка, ✂, ж. (разм.).

  1. Тое, што і перастрэлка.

    • Рота трапіла ў перапалку.
  2. перан. Крыклівая спрэчка, лаянка.

    • Сямейная п.

перапалосы, ✂ (разм.).

У палосы, плямы рознага колеру (пра масць жывёлы).

перапалох, ✂, м.

Агульны нечаканы спалох, збянтэжанасць, паніка.

  • Падняўся п.