Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

удача, ✂, ж.

Поспех, патрэбны або жаданы зыход справы.

  • Нечаканая ў.
  • Пажадаць удачы.
  • Ну і ў.! (таксама перан. такі ўжо ўрадзіўся, няўдаліца; разм. іран.).

удачарыць, ✂; зак.

Прыняць у сям’ю (дзяўчынку) на правах роднай дачкі.

|| незак. удачараць, ✂.

|| наз. удачарэнне, ✂.

удачлівы, ✂.

Такі, якому ўсё ўдаецца, справы якога заўсёды завяршаюцца ўдачай.

  • У чалавек.

|| наз. удачлівасць, ✂.

удачны, ✂.

  1. Які паспяхова завяршыўся, удаўся.

    • Удачная паездка.
  2. Добры, удалы.

    • Удачная выпечка хлеба.
    • Удачна (прысл.) падабраць колеры.

|| наз. удачнасць, ✂.

удваіх, прысл.

Колькасцю ў дзве асобы рознага полу або істоты ніякага роду.

  • Маці з сынам працуюць у.

удвайне, прысл.

У двайным памеры, удвая.

  • Заплаціць у.

удвая, прысл.

  1. У два разы.

    • У больш.
  2. У два рады, сагнуўшы папалам.

    • Ліст паперы складзены ў.

удвоіцца, ✂; зак.

Павялічыцца ўдвая, падвоіцца.

  • Насельніцтва горада ўдвоілася.

|| незак. удвойвацца, ✂.

|| наз. удваенне, ✂.

удвоіць, ✂; зак.

Павялічыць удвая, падвоіць.

  • У намаганні.

|| незак. удвойваць, ✂.

|| наз. удваенне, ✂.

удвух, прысл.

У колькасці двух мужчын.

  • У. ехаць весялей.