Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сінхранізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Прывесці (прыводзіць) да сінхранізму.

  • С. работу механізмаў.

|| наз. сінхранізацыя, ✂.

|| прым. сінхранізацыйны, ✂.

сінхранізатар, ✂, м. (спец.).

Механізм, які забяспечвае сінхроннае дзеянне чаго-н.

  • С. гуку і відарыса (у кіно, тэлебачанні).

сінхранізм, ✂, м. (спец.).

Дакладнае супадзенне і сувязь у часе дзвюх або некалькіх з’яў або працэсаў; адначасовасць.

сінхраністка, ✂, ж.

Спартсменка, якая займаецца сінхронным плаваннем.

сінхранічны, ✂ (кніжн.).

Які вызначаецца сінхранізмам, паказвае на адначасовасць чаго-н.

  • Сінхранічныя табліцы (храналагічныя табліцы падзей, якія адбываліся адначасова).

сінхратрон, ✂, м. (спец.).

Адзін з відаў установак для паскарэння руху электронаў.

|| прым. сінхратронны, ✂.

сінхрафазатрон, ✂, м. (спец.).

Адзін з відаў установак для паскарэння руху пратонаў.

|| прым. сінхрафазатронны, ✂.

сінхронны, ✂, (спец.).

Які ажыццяўляецца адначасова, супадае ў часе.

  • Сінхронная хуткасць.
  • С. пераклад (які адбываецца адначасова з маўленнем на замежнай мове).

|| наз. сінхроннасць, ✂.

сінь, ✂, ж.

  1. Сіні колер.

    • Марская с.
    • Не змераць вокам шыр палёў і неба с.
  2. У горнай справе — назва некаторых руд, якія маюць сіні колер.

    • Медная с.
    • Жалезная с.

сіньёр, ✂, м.

У Італіі: пан, а таксама форма ветлівага звароту да мужчын, якая звычайна ўжыв. перад імем або прозвішчам.

|| ж. сіньёра, ✂.