Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

секстэт, ✂, м. (спец.).

  1. Музычны твор для шасці выканаўцаў з самастойнымі партыямі для кожнага.

  2. Ансамбль з шасці выканаўцаў такога твора.

    • С. цымбалаў.

|| прым. секстэтны, ✂.

сексуальны, ✂.

  1. гл. секс.

  2. Тое, што і пачуццёвы (у 2 знач.).

|| наз. сексуальнасць, ✂.

секта, ✂, ж.

  1. Рэлігійнае аб’яднанне, што адасобілася ад якога-н. веравучэння і супрацьстаіць яму.

    • С. духабораў.
  2. перан. Наогул група асоб, якая замкнулася ў сваіх вузкіх, дробязных інтарэсах (неадабр.).

сектант, ✂, м.

  1. Паслядоўнік секты (у 1 знач.).

  2. перан. Чалавек, які схільны да сектанцтва (у 2 знач.).

|| ж. сектантка, ✂.

|| прым. сектанцкі, ✂.

сектанцтва, ✂, н.

  1. Агульная назва руху адасаблення ад пануючага веравучэння, утварэння сектаў (у 1 знач.).

  2. перан. Грамадская замкнёнасць і вузкасць у поглядах, уласцівыя людзям, якія абмяжоўваюцца сваімі групавымі інтарэсамі.

сектар, ✂, м.

  1. У геаметрыі: частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі.

  2. Участак, абмежаваны радыяльнымі лініямі.

    • С. стадыёна.
    • С. абстрэлу.
  3. Аддзел установы, арганізацыі.

    • Культурна-масавы с. мясцкома.
    • С. уліку.
  4. Частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічным і сацыяльныя адзнакі.

    • Саўгасны с.
    • Прамысловы с.

|| прым. сектарны, ✂ і сектаральны, ✂.

секунда, ✂, ж.

  1. Адзінка вымярэння часу, роўная ​1⁄60 часткі мінуты ў Міжнароднай сістэме адзінак.

    • Адну секунду! (вельмі нядоўга).
  2. У матэматыцы: адзінка вымярэння вуглоў, роўная ​1⁄3600 часткі градуса.

  3. У музыцы: інтэрвал шырынёй у дзве ступені.

    • Малая с.
    • Вялікая с.

|| прым. секундны, ✂.

секундамер, ✂, м.

Дакладны прыбор, які паказвае час ў долях секунды, секундах, мінутах і гадзінах.

  • Электрычны с.

|| прым. секундамерны, ✂.

секундант, ✂, м.

  1. Пасрэднік, які суправаджае кожнага з удзельнікаў дуэлі, яе сведка.

  2. У спорце: пасрэднік і памочнік удзельніка спартыўнага спаборніцтва (напр. у шахматах, боксе).

|| прым. секунданцкі, ✂.

секцыя, ✂, ж.

  1. Падраздзяленне якой-н. установы, арганізацыі, канферэнцыі, з’езда і пад. з пэўнай спецыялізацыяй.

    • Спартыўная с. клуба.
    • Пасяджэнне секцыі па культуры мовы.
  2. Частка збудавання, канструкцыі, якая складаецца з некалькіх дэталей.

    • С. паравога ацяплення.
    • С. дзевяціпавярховага дома.

|| прым. секцыйны, ✂.