Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

селектар, ✂, м.

Электрамагнітны апарат, уключаны ў сець з іншымі апаратамі для ажыццяўлення аператыўнай тэлефоннай сувязі некалькіх пунктаў з цэнтрам.

  • Сувязь па селектару.

|| прым. селектарны, ✂.

селекцыя, ✂, ж.

  1. Навука аб метадах стварэння гатункаў і гібрыдаў раслін, парод жывёл і культур мікраарганізмаў.

  2. Паляпшэнне гатункаў раслін або парод жывёл і вывядзенне новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору, скрыжавання.

|| прым. селекцыйны, ✂.

  • Селекцыйная станцыя.
  • Селекцыйнае насенне (палепшанае).

селекцыянер, ✂, м.

Спецыяліст па селекцыі.

селена...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да Месяца, напр. селенаграфія, селенадэзія, селеналогія, селенацэнтрычны.

сель, ✂, м.

Гразе-каменны бурны паток з гор, які ўтвараецца ў выніку ліўняў, таяння снегу і пад.

  • З гор сышоў с.

|| прым. селевы, ✂.

  • С. вал.

сель...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову сельскі, напр. сельсавет, сельмаг (сельскі магазін).

сельдэрэй, ✂, м.

Агародная расліна сямейства парасонавых, лісце і карэнне якой выкарыстоўваюцца як прыправа.

|| прым. сельдэрэевы, ✂.

селькор, ✂, м.

Скарачэнне: сельскі карэспандэнт.

  • Нататкі селькора.

|| ж. селькорка, ✂.

|| прым. селькораўскі, ✂.

сельпо, нескл., н.

Сельскае спажывецкае таварыства, а таксама магазін-кааператыў такога таварыства.

  • Купіць у с. прадукты.

|| прым. сельпоўскі, ✂.

сельсавет, ✂, м.

Скарачэнне: сельскі Савет народных дэпутатаў — прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў сельскім раёне.

  • Звярнуцца за даведкай у с.

|| прым. сельсавецкі, ✂.