Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сера, ✂, ж.

  1. Хімічны элемент — лёгкае на загаранне рэчыва жоўтага ці шараватага колеру, якое выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

  2. Жоўтае тлустае рэчыва, якое ўтвараецца на сценках вушнога канала.

|| прым. серны, ✂.

серабро, ✂, н.

  1. Каштоўны бліскучы метал шаравата-белага колеру.

  2. зб. Вырабы з гэтага металу.

    • Сталовае с. (пасуда, сталовыя прыборы).
    • Упрыгожанні з серабра.
    • Нашы спартсмены заваявалі с. (сярэбраныя медалі; разм.).
  3. зб. Дробная разменная манета са сплаву з гэтым металам або нікелем.

    • Заплаціць серабром.

серабрыста...

Першая частка складаных слоў са знач. серабрысты (у 1 знач.), з серабрыстым адценнем, напр. серабрыста-белы, серабрыста-блакітны, серабрыста-жамчужны, серабрыста-залацісты, серабрыста-перламутравы.

серабрысты, ✂.

  1. Які колерам і бляскам нагадвае серабро.

    • С. іней. Серабрыстая луска.
    • Серабрыстыя скроні (з сівізной).
    • Серабрыстая таполя (таполя, у якой лісце з ніжняга боку пакрыта пушком).
  2. перан. Меладычна-звонкі, высокага тону.

    • С. голас жаўранка.

|| наз. серабрыстасць, ✂.

серабрыцца, ✂; незак.

Зіхацець сярэбраным бляскам.

  • Серабрыцца бяроза на сонцы.
  • Скроні серабрацца (з’яўляецца сівізна).

серабрыць, ✂; незак.

Пакрываць тонкім слоем серабра.

  • С. відэльцы.

|| зак. высерабрыць, ✂ і пасерабрыць, ✂.

  • Скроні пасерабрыла сівізна (перан.).

|| наз. серабрэнне, ✂.

серавадарод, ✂, м.

Газ з рэзкім непрыемным пахам, які ўтвараецца пры гніенні бялковых рэчываў.

|| прым. серавадародны, ✂.

серавуглярод, ✂, м.

Бясколерная, лёгкая на загаранне ядавітая вадкасць з непрыемным пахам.

|| прым. серавугляродны, ✂.

серада, ✂, ж.

Трэці дзень тыдня, які ідзе пасля аўторка.

серадняк, ✂, м.

  1. Селянін-аднаасобнік, які мае зямельны ўчастак, апрацоўвае яго ўласнымі сіламі без наёмнай працы і па свайму маёмаснаму становішчу знаходзіцца паміж бедняком і кулаком.

  2. Чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асаблівым не вылучаецца.

|| ж. сераднячка, ✂.

|| прым. серадняцкі, ✂.