Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

секанс, ✂, м.

У трыганаметрыі: функцыя вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам гіпатэнузы да катэта, які прылягае да гэтага вугла.

секатар, ✂, м.

Вялікія садовыя нажніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў, наразаюць чаранкі.

|| прым. секатарны, ✂.

секвестр, ✂, м. (кніжн.).

У цывільным праве: забарона карыстання якой-н. маёмасцю, якая накладаецца органамі ўлады.

  • Накласці с. на маёмасць.

секвестраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Накласці (накладаць) секвестр на што-н.

секвоя, ✂, ж.

Гіганцкае рэліктавае хваёвае дрэва, якое расце ў Паўночнай Амерыцы.

секс, ✂, м.

Усё тое, што адносіцца да палавога жыцця.

|| прым. сексуальны, ✂.

сексалогія, ✂, ж.

Навука, якая вывучае біёлага-медыцынскі, сацыяльны і псіхалагічны аспекты палавога жыцця.

|| прым. сексалагічны, ✂.

сексолаг, ✂, м.

Спецыяліст па сексалогіі.

секста, ✂, ж.

У музыцы: інтэрвал шырынёй у шэсць ступеней.

  • Вялікая с.
  • Малая с.

секстант, ✂, м. (спец.).

Вугламерны інструмент вызначэння вуглавых вышынь нябесных свяціл.