Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сепаратар, ✂, м.

Апарат для вылучэння аднаго якога-н. рэчыва з саставу другога (напр. смятанкі з малака).

|| прым. сепаратарны, ✂.

сепаратны, ✂.

Асобны, адасоблены ад іншых.

  • С. дагавор.
  • С. мір (заключаны без ведама і згоды сваіх ваенных саюзнікаў).

|| наз. сепаратнасць, ✂.

сепаратызм, ✂, м. (кніжн.).

Імкненне да аддзялення, адасаблення.

  • Палітычны с.

|| прым. сепаратысцкі, ✂.

сепаратыст, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнік сепаратызму.

|| ж. сепаратыстка, ✂.

|| прым. сепаратысцкі, ✂.

сепаратыўны, ✂, ж. (кніжн.).

Прасякнуты сепаратызмам.

  • Сепаратыўныя імкненні.

|| наз. сепаратыўнасць, ✂.