секцыя, , ж.

  1. Падраздзяленне якой-н. установы, арганізацыі, канферэнцыі, з’езда і пад. з пэўнай спецыялізацыяй.

    • Спартыўная с. клуба.
    • Пасяджэнне секцыі па культуры мовы.
  2. Частка збудавання, канструкцыі, якая складаецца з некалькіх дэталей.

    • С. паравога ацяплення.
    • С. дзевяціпавярховага дома.

|| прым. секцыйны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)