Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскарчаваць, ✂; зак.

Расчысціць ад пнёў, хмызняку.

  • Р. паляну ў лесе.

|| незак. раскарчоўваць, ✂.

|| наз. раскарчоўванне, ✂ і раскарчоўка, ✂.

раскасіраваць, ✂; зак. (спец.).

Расфарміраваць, ліквідаваць.

  • Р. аб’яднанне.

раскатурхацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Абудзіцца ад сну.

    • Кастусь доўга не мог р. ад сну.
  2. перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца.

    • Нарэшце дзеці раскатурхаліся.

|| незак. раскатурхвацца, ✂.

раскатурхаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Нямоцна штурхаючы, трасучы, абудзіць ад сну, прымусіць прачнуцца.

    • Р. соннага.
  2. перан. Вывесці са стану пасіўнасці, разварушыць.

    • Р. гледачоў.

|| незак. раскатурхваць, ✂.

раскацісты, ✂.

Гулкі, моцны, з раскатамі.

  • Р. гром.

|| наз. раскацістасць, ✂.

раскаціцца, ✂; зак.

  1. Пакаціцца ў розныя бакі.

    • Мячы раскаціліся па падлозе.
  2. Пакаціўшыся, разгарнуцца, раскруціцца.

    • Дыван раскаціўся на ўсю хату.
  3. Прагучаць моцна, раскаціста.

    • Рэха раскацілася ў гарах.

|| незак. раскочвацца, ✂.

раскачаць, ✂; зак.

Зрабіць тонкім, качаючы чым-н. па паверхні.

  • Р. цеста на коржыкі.

|| незак. раскачваць, ✂.

|| наз. раскачванне, ✂.

раскашавацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Жыць у раскошы, мець усяго ў дастатку.

  2. і (рэдка) зак. Жыць (пачаць жыць) або размяшчацца (размясціцца) дзе-н. вельмі свабодна, на вялікай плошчы.

    • Раскашуецца адна ў такой кватэры.
  3. перан. Буйна расці на прыволлі.

    • Раскашуецца пад плотам крапіва.

раскашляцца, ✂; зак.

Пачаць моцна і доўга кашляць.

  • Хворы раскашляўся.

раскашнець, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца раскошным, раскашнейшым.

|| зак. параскашнець, ✂.

  • Пасля перастаноўкі мэблі ў пакоі параскашнела (безас.).