Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

позва, , ж.

Пісьмовае паведамленне аб выкліку куды-н., павестка.

  • П. у суд.

позірк, , м.

Накіраванасць зроку на каго-, што-н.

  • Кінуць п.

  • 3 першага позірку — па першаму ўражанню.

позна... (а таксама пазна...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) позні (у 1 знач.), напр. познаантычны, познарэнесансны; позналедніковы (перыяд);
  • 2) позні (у 3 знач.), напр. познавыспяваючы.

позна, пазней, прысл.

  1. Пад канец або пасля якога-н. часу.

    • Вярнуўся п. ўночы.
  2. Не ў тэрмін, пасля ўстаноўленага ці патрэбнага часу.

    • Заявы падаваць ужо п.

позні, .

  1. Пра час дня, года, перыяд развіцця чаго-н.: які набліжаецца да свайго канца, ужо праходзіць.

    • П. вечар.
    • Позняя восень.
  2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены.

    • П. прыход.
    • Сёлета вясна позняя.
    • Позняе раскаянне.
  3. Які паяўляецца пасля ўсіх іншых.

    • Познія кветкі.
    • Познія гатункі яблыкаў.

позыў, , м.

Адчуванне якой-н. фізіялагічнай патрэбы.

  • П. на рвоту.

пойла, , н.

Піццё для жывёлы.

  • П. для цялят.

пойма, , ж.

Частка рачной даліны, якая затапляецца ў час разліву.

|| прым. пойменны, .

  • П. луг.

пойнтэр, .

Парода караткашэрсных вялікіх паляўнічых сабак.

покатам, прысл.

  1. Пра ляжачых: адзін каля аднаго, без асобага парадку.

    • Спаць п. на падлозе.
  2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.).

    • Грузіць бярвенне п.