Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

масляк, ✂, м.

Грыб з жоўта-карычневай слізістай шапкай.

масляністы, ✂.

  1. У склад якога ўваходзіць масла.

    • Масляністая вадкасць.
  2. Які мае мяккі бляск.

    • Масляністыя вочы (перан.).

|| наз. масляністасць, ✂.

масніца, ✂, ж.

Тое, што і маснічына.

маснічына, ✂, ж.

Дошка ў падлозе або ў якім-н. драўляным насціле.

масон, ✂, м.

Паслядоўнік масонства, член масонскай ложы.

|| прым. масонскі, ✂.

масонства, ✂, н.

Рэлігійна-філасофская плынь з містычнымі абрадамі, якая злучала задачы духоўнага самаўдасканалення з рэакцыйнымі поглядамі ў палітыцы.

|| прым. масонскі, ✂.

  • М. рух.

масоўка, ✂, ж. (разм.).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі: тайны сход рэвалюцыйна настроеных рабочых.

    • Сабрацца на масоўку.
  2. Масавая сцэна (у кіно, тэатры).

    • Артыст, заняты ў масоўцы.

маставая, ✂, ж.

Брукаваная або пакрытая асфальтам праезджая частка вуліцы.

маставік, ✂, м.

Спецыяліст па будаўніцтву мастоў.

мастадонт, ✂, м.

Вялізная дапатопная млекакормячая жывёліна атрада хобатных.

  • Не чалавек, а м. (пра каго-н. вялікага і нязграбнага).

|| прым. мастадонтавы, ✂.