Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малазямельны, ✂.

Які не мае дастатковай колькасці зямлі для апрацоўкі.

  • М. селянін.

|| наз. малазямельнасць, ✂.

малаістотны, ✂.

Недастаткова істотны, малаважны.

  • М. факт.

|| наз. малаістотнасць, ✂.

малайцаваты, ✂.

Удалы, спрытны.

  • М. хлопец.
  • М. выгляд.

|| наз. малайцаватасць, ✂.

малайцы, ✂, м.

Група народнасцей і плямён, якія жывуць на астравах Малайскага архіпелага, на паўвостраве Малака.

|| ж. малайка, ✂.

|| прым. малайскі, ✂.

малайчына, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Тое, што і маладзец (у 1 і 2 знач.).

малака...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да малака (у 2 знач.), напр. малакавоз, малакагонны, малаказавод, малакаправод;
  2. які мае адносіны да малака (у 1 знач.), напр. малакаадсос, малакаўтварэнне.

малакавоз, ✂, м.

  1. Аўтамашына з цыстэрнай для перавозкі малака.

  2. Той, хто займаецца перавозкай малака.

|| прым. малакавозны, ✂ і малакавозніцкі, ✂.

малакагонны, ✂, (спец.).

Які садзейнічае багатаму выдзяленню малака.

  • Бручка — м. корм.

малакаліберны, ✂.

Тое, што і дробнакаліберны.

малакамер, ✂, м.

Прыбор для вымярэння аб’ёму малака.

|| прым. малакамерны, ✂.