Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каракалпакі, ✂, м.

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Каракалпакіі, што ўваходзіць у склад Узбекістана.

|| ж. каракалпачка, ✂.

|| прым. каракалпакскі, ✂.

каракаціца, ✂, ж.

  1. Марскі малюск з групы галаваногіх, які пры небяспецы выпускае фарбавальнае рэчыва.

  2. перан. Пра няўклюднага чалавека з кароткімі нагамі (разм.).

каракі, ✂, м.

Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкай вобласці.

|| ж. карачка, ✂.

|| прым. каракскі, ✂.

каракулі, ✂, ж.

Неразборлівыя, няўмела ці няўдала напісаныя літары.

  • У сшытку адны к.

каракуль, ✂, м.

Каштоўныя шкуркі ягнят каракульскіх авечак.

|| прым. каракулевы, ✂.

  • Каракулевае футра.

каракульскі, ✂:

  • каракульская авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.

каракульча, ✂, ж.

Мех са шкурак,неданошаных ягнят каракульскіх авечак.

  • Паліто з каракульчы.

|| прым. каракульчовы, ✂.

каракулявод, ✂, м.

Спецыяліст па каракуляводству.

каракуляводства, ✂, н.

Развядзенне каракульскіх авечак як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. каракуляводчы, ✂.

каракурт, ✂, м.

Ядавіты павук, водзіцца ў пустынях Сярэдняй Азіі і ў стэпах Крыма.

|| прым. каракуртавы, ✂.