Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гужам, прысл.

  1. На калёсах ці санях.

    • Вазіць лес г.
  2. Адзін за адным.

    • Па вузкай сцяжынцы ўсе ішлі г.

гуз, , м.

  1. Жаўлак ад удару або нараст на целе чалавека, жывёлы.

    • Набіць г. на лбе.
    • На спіне ў каровы гузы.
  2. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы расліны.

|| прым. гузавы, .

гузаваты, .

З гузамі і пукатасцямі.

  • Гузаватая асіна.

|| наз. гузаватасць, .

гузак, , м. (разм.).

Тое, што і гуз.

гузасты, .

З вялікімі гузамі.

  • Г. дуб.

|| наз. гузастасць, .

гузік, , м.

Зашпілька для петляў адзення, звычайна ў выглядзе кружка.

|| памянш. гузічак, .

|| прым. гузікавы, .

гук, , м.

  1. Фізічная з’ява, што выклікаецца вагальнымі рухамі часцінак паветра, якую мы ўспрымаем слыхам.

    • Хуткасць гуку.
    • Г. стрэлу.
    • Музыкальны г. (у адрозненне ад шуму).
    • Ні гуку (пра поўнае маўчанне).
  2. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы.

    • Гукі беларускай мовы.

|| прым. гукавы, .

гука...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да гуку, гукаў (у 1 знач.), напр. гукалакатар, гукапеленгатар, гукапераймальны, гукаперайманне, гукасігнальны, гукаўлоўнік, гукаўспрымальны;
  2. які мае адносіны да гукаў мовы, напр. гукавымаўленне, гукалітарны;
  3. які мае адносіны да гуказапісу, напр. гуказапісны, гуказдымальнік, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура;
  4. які мае адносіны да музычных гукаў, напр. гукарад;
  5. які мае адносіны да распаўсюджвання і паглынання шуму, напр. гукаізаляцыя, гуканепранікальны, гукапаглынальнік, гукапаглынальны, гукапранікальны.

гукааператар, , м.

Спецыяліст па запісу гукаў.

|| прым. гукааператарскі, .

гукаафарміцель, , м.

Спецыяліст па шумавым афармленні спектакля.

|| прым. гукаафарміцельскі, .