Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вырачыся, ✂; зак.

Адмовіцца, не прызнаць сваім.

  • В. родных.
  • В. свайго сына.

|| незак. выракацца, ✂.

|| наз. вырачэнне, ✂.

вырашальны, ✂.

  1. Такі, які можна вырашыць (у 2 і 3 знач.).

    • Вырашальная праблема.
  2. Рашаючы, галоўны, найбольш важны.

    • В. перыяд у жыцці народа.

|| наз. вырашальнасць, ✂.

вырашыцца, ✂; зак.

Атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным.

  • Справа вырашылася добра.

|| незак. вырашацца, ✂.

вырашыць, ✂; зак.

  1. з інф. або з дадан. сказам. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. вываду, заключэння.

    • Ён вырашыў застацца тут.
  2. Рашыць, знайсці адказ на што-н.

    • В. пытанне, праблему.
  3. што і з інф. Прыняць рашэнне.

    • Вырашылі стварыць камісію.
  4. Рассудзіць.

    • В. спрэчку.
    • Вырашыць чый-н. лёс— прадвызначыць чыю-н. будучыню, зыход чаго-н.

|| незак. вырашаць, ✂.

|| наз. вырашэнне, ✂.

вырвацца, ✂; зак.

  1. Адарвацца, аддзяліцца.

    • Вырваўся гузік у паліто.
  2. Сілай вызваліцца, выйсці адкуль-н.

    • В. з палону.
    • Нарэшце мы вырваліся ў тэатр (перан. знайшлі час).
  3. Выйсці на паверхню адкуль-н. (пра што-н., што паказваецца, прарываецца адразу).

    • Полымя вырвалася з коміна.
    • Вырвалася прызнанне.
  4. Аддзяліўшыся ад іншых, пераадольваючы перашкоды, выйсці куды-н.

    • Гоншчык вырваўся наперад.

|| незак. вырывацца, ✂.

вырваць, ✂; зак.

Рэзкім рухам, рыўком выдаліць, дастаць, узяць.

  • В. пустазелле.
  • В. хворы зуб.
  • В. ліст з сшытка.
  • В. карандаш з рук.
  • В. прызнанне ў каго-н. (перан. прымусіць прызнацца).
  • В. перамогу (перан.).

|| незак. вырываць, ✂.

вырубіць, ✂; зак.

  1. Зрубіць, пабудаваць што-н.

    • Чаго і з сцяны не вырубіш? (загадка).
  2. Здабыць руду, вугаль.

    • Вырубіў 102 тоны вугалю.

|| незак. вырубаць, ✂.

|| наз. вырубка, ✂.

выручка, ✂, ж.

  1. гл. выручыць.

  2. Утаргаваныя грошы.

    • Здаць выручку ў банк.

выручыць, ✂; зак.

  1. каго (што). Памагчы каму-н. у цяжкіх абставінах.

    • В. з бяды.
    • В. сябра.
  2. Утаргаваць.

    • В. грошы за тавар.

|| незак. выручаць, ✂.

|| наз. выручка, ✂.

вырысавацца, ✂; зак.

Пра бачнае: абазначыцца, стаць выяўным, выразным.

  • Удалечыні вырысаваліся горы.

|| незак. вырысоўвацца, ✂.