вырашыць, ; зак.

  1. з інф. або з дадан. сказам. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. вываду, заключэння.

    • Ён вырашыў застацца тут.
  2. Рашыць, знайсці адказ на што-н.

    • В. пытанне, праблему.
  3. што і з інф. Прыняць рашэнне.

    • Вырашылі стварыць камісію.
  4. Рассудзіць.

    • В. спрэчку.
    • Вырашыць чый-н. лёс— прадвызначыць чыю-н. будучыню, зыход чаго-н.

|| незак. вырашаць, .

|| наз. вырашэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)