Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

барбары́с, ✂, м.

Калючая кустовая расліна з дробнымі чырвонымі ягадамі, а таксама самі ягады.

|| прым. барбарысавы, ✂.

  • Барбарысавае варэнне.

барбо́с, ✂, м.

Вялікі дваровы сабака (перан. пра злога, грубага чалавека; лаянк.).

ба́рва, ✂, ж.

  1. Фарба, афарбоўка, колер.

    • Барвы восені.
  2. Густа-чырвоны, пурпуровы колер.

    • Б. заліла лес.

барваве́ць, ✂ і барво́вець, ✂, незак.

  1. Вылучацца чырванню, чырванець.

    • Усход барвавее.
  2. Віднецца, вылучацца сваім чырвоным колерам.

    • Сцягі барвавеюць.

|| зак. пабарвавець, ✂ і пабарвовець, ✂.

барво́вы, ✂ і барвя́ны, ✂.

Ярка-чырвоны.

Барвовае зарыва.

|| наз. барвовасць, ✂ і барвянасць, ✂.

барвя́нец, ✂, м.

Густа-чырвоны, пурпуровы колер.

  • Дрэвы змянілі зялёны ўбор на б.

барвяне́ць, ✂; незак.

Тое, што і барвавець.

  • Барвянеюць сцягі.

|| зак. пабарвянець, ✂.

барвяні́цца, ✂; незак.

Тое, што і барвавець.

  • Зара барвяніцца.

бард, ✂, м.

Паэт і музыкант, выканаўца ўласных песень.

|| прым. бардавы, ✂.

бардзю́р, ✂, м.

Шлячок, які абрамляе край шпалераў, тканіны, а таксама паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, тратуары і інш.

  • Язмінавы б.

|| прым. бардзюрны, ✂.