Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нестраявы2 прым.

Непрыгодны для будаўніцтва як матэрыял.

  • Н. лес.

несумленны, .

Які страціў сумленне, дазваляе сабе непрыстойныя, бессаромныя ўчынкі.

  • Усё гэта ў яго нажыта несумленным шляхам.

|| наз. несумленнасць, .

несумненны, .

Які не выклікае сумненняў; бясспрэчны.

  • Н. поспех.
  • Несумненна (прысл.) правільна.

|| наз. несумненнасць, .

несумяшчальны, .

Такі, які не можа існаваць побач, сумесна, адначасова з кім-, чым-н.

  • Несумяшчальныя паняцці.
  • Несумяшчальныя характары.

|| наз. несумяшчальнасць, .

  • Псіхалагічная н.

несупынны, .

Тое, што і няспынны.

|| наз. несупыннасць, .

несусветны, .

Які здзіўляе сваёй недарэчнасцю, бязглуздзіцай.

  • Несусветная хлусня.

|| наз. несусветнасць, .

несусвеціца, , ж. (разм.).

Што-н. недарэчнае, бязглуздае, незразумелае.

  • Нагаварыць несусвеціцы.

несуцешны, .

Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць.

  • Н. боль.

|| наз. несуцешнасць, .

несуцяшальны, .

Які не прыносіць суцяшэння; які цяжка або нельга суцешыць.

  • Несуцяшальнае гора.

|| наз. несуцяшальнасць, .

несці1, ; незак.

  1. Узяўшы ў рукі, нагрузіўшы на сябе, перамяшчаць, дастаўляць куды-н.

  2. каго-што і без дапаўнення. Імкліва рухаць, перамяшчаць сілай свайго руху.

    • Вецер нясе па небе хмары.
  3. каго-што; безас. Прымушаць каго-н. ісці куды-н.; цягнуць (разм.).

    • Куды цябе нясе?
  4. без дапаўнення. Дзьмуць, павяваць, месці.

  5. пераважна безас. Моцна пахнуць (у 1 знач.).

    • Нясе гарам.
  6. У спалуч. з некаторымі назоўнікамі абазначае стан па значэнню гэтага назоўніка.

    • Н. адказнасць.
    • Н. пакаранне.
    • Н. страты.
    • Н. вахту.
  7. перан. Гаварыць што-н. недарэчнае, бязглуздае (разм.).

  8. перан. Мець, змяшчаць у сабе; быць носьбітам чаго-н.

    • Н. радасць людзям.
  9. Быць аснашчаным чым-н.

    • Карабель нясе шэсць гармат.

|| зак. панесці, .

  • П. кару.
  • П. страты.

|| наз. нясенне, і носка, .