несці1, ; незак.

  1. Узяўшы ў рукі, нагрузіўшы на сябе, перамяшчаць, дастаўляць куды-н.

  2. каго-што і без дапаўнення. Імкліва рухаць, перамяшчаць сілай свайго руху.

    • Вецер нясе па небе хмары.
  3. каго-што; безас. Прымушаць каго-н. ісці куды-н.; цягнуць (разм.).

    • Куды цябе нясе?
  4. без дапаўнення. Дзьмуць, павяваць, месці.

  5. пераважна безас. Моцна пахнуць (у 1 знач.).

    • Нясе гарам.
  6. У спалуч. з некаторымі назоўнікамі абазначае стан па значэнню гэтага назоўніка.

    • Н. адказнасць.
    • Н. пакаранне.
    • Н. страты.
    • Н. вахту.
  7. перан. Гаварыць што-н. недарэчнае, бязглуздае (разм.).

  8. перан. Мець, змяшчаць у сабе; быць носьбітам чаго-н.

    • Н. радасць людзям.
  9. Быць аснашчаным чым-н.

    • Карабель нясе шэсць гармат.

|| зак. панесці, .

  • П. кару.
  • П. страты.

|| наз. нясенне, і носка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)