Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камбінацыя, ✂, ж.

  1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне чаго-н.

    • К. лічбаў.
    • К. фарбаў.
  2. Складаная задума, сістэма прыёмаў для дасягнення якой-н. мэты.

    • Хітрая к.
    • Шахматная к.
  3. Жаночая бялізна — сарочка, звычайна шаўковая, з карункамі.

|| прым. камбінацыйны, ✂.

камбінезон, ✂, м.

Суцэльны рабочы касцюм з курткі і штаноў.

|| прым. камбінезонны, ✂.

камбуз, ✂, м. (спец.).

Кухня на судне.

|| прым. камбузны, ✂.

камвольны, ✂.

Які мае адносіны да гатункаў гладкіх тонкіх шарсцяных тканін і вырабаў з іх.

  • Камвольныя тканіны.
  • К. камбінат.

камедзь, ✂, ж. (спец.).

Густы, клейкі сок некаторых раслін.

|| прым. камедны, ✂.

камедыя, ✂, ж.

  1. Драматычны твор з вясёлым, забаўным або сатырычным сюжэтам, а таксама спектакль або фільм па сцэнарыю такога твора.

    • Музыкальная к.
  2. перан. Крывадушныя паводзіны, разыгрыванне якой-н. ролі, сцэны з пэўнай мэтай.

    • Што за к.!
    • Гавары як ёсць!

◊

  • Ламаць (разыгрываць, строіць) камедыю (разм. неадабр.) — крывадушнічаць, прытварацца.

|| прым. камедыйны, ✂ і камічны, ✂.

  • Камедыйны акцёр.
  • Камічная опера.

камедыянт, ✂, м.

  1. Тое, што і комік (у 1 знач.).

  2. перан. Прытворшчык, крывадушнік.

|| ж. камедыянтка, ✂.

|| прым. камедыянцкі, ✂.

камедыянцтва, ✂, н.

Паводзіны камедыянта (у 2 знач.).

камелія, ✂, ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства чайных з вечназялёным лісцем і буйнымі прыгожымі белымі або чырвонымі кветкамі, а таксама кветка гэтай расліны.

камель, ✂, м.

  1. Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня.

  2. Перавязаны канец снапа, веніка і пад.

    • К. снапа.

|| прым. камлёвы, ✂.

  • Камлёвая частка дрэва.