Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расхінуць, ; зак.

  1. Адвесці ў бакі, адхінуць захінутае; распасцерці.

    • Р. полы плашча.
    • Р. кусты.
  2. Раскрыць (дзверы, акно, заслону і пад.).

  3. Разгарнуць (што-н. загорнутае, складзенае, скручанае).

    • Р. торбу са снеданнем.
  4. Прымусіць расступіцца.

    • Р. натоўп.

|| незак. расхінаць, .

|| наз. расхінанне, .

расхістацца, ; зак.

  1. Пачаць моцна хістацца.

    • Маятнік расхістаўся.
  2. Стаць няўстойлівым ад хістання.

    • Слупок расхістаўся.
  3. перан. Пахіснуцца, разладзіцца.

    • Дысцыпліна расхісталася.

|| незак. расхіствацца, .

расхістаць, ; зак.

  1. Раскалыхаць, разгушкаць.

    • Р. качэлі.
  2. Хістаючы, зрабіць няўстойлівым.

    • Р. слуп.
  3. перан. Разладзіць, падарваць.

    • Р. дысцыпліну.

|| незак. расхістваць, .

|| наз. расхістванне, .

расхлёбаць, ; зак.

Тое, што і расхлябаць.

|| незак. расхлёбваць, .

расхлістацца, ; зак. (разм.).

Расшпіліўшыся, шырока расхінуць на сабе адзенне.

|| незак. расхліствацца, .

расхлістаць, ; зак. (разм.).

Расшпіліўшы, шырока расхінуць адзенне.

  • Р. грудзіну.

|| незак. расхлістваць, .

расхлябаны, (разм.).

  1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдасці.

    • Расхлябаная паходка.
  2. перан. Недысцыплінаваны, неарганізаваны (неадабр.).

    • Р. чалавек.

|| наз. расхлябанасць, .

расхлябацца, ; зак. (разм.).

Тое, што і расхістацца.

|| незак. расхлябвацца, .

расхлябаць1, ; зак. (разм.).

Расхістаць.

  • Р. балты.

|| незак. расхлябваць, .

расхлябаць2, ; зак.

  1. Хлябаючы, з’есці ўсё.

    • Р. суп.
  2. перан. Разблытаць, уладзіць што-н. заблытанае, непрыемнае (разм.).

|| незак. расхлёбваць, .

  • Расхлёбваць кашу (разм.) — разблытваць якую-н. складаную справу.