расхінуць, ; зак.

  1. Адвесці ў бакі, адхінуць захінутае; распасцерці.

    • Р. полы плашча.
    • Р. кусты.
  2. Раскрыць (дзверы, акно, заслону і пад.).

  3. Разгарнуць (што-н. загорнутае, складзенае, скручанае).

    • Р. торбу са снеданнем.
  4. Прымусіць расступіцца.

    • Р. натоўп.

|| незак. расхінаць, .

|| наз. расхінанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)