Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перапёлка, ✂, ж.

Маленькая палявая пералётная птушка сямейства фазанавых з завостранымі крыламі і кароткім хвастом.

|| прым. перапяліны, ✂.

перапілаваць, ✂; зак.

  1. Пілуючы, раздзяліць на часткі.

    • П. бервяно.
  2. Папілаваць усё, многае.

    • П. усе дровы.

|| незак. перапілоўваць, ✂.

перапісаць, ✂; зак.

  1. Напісаць нанава, скапіраваць.

    • П. апавяданне.
  2. Скласці спіс, рэестр каго-, чаго-н.

    • П. абсталяванне лабараторыі.

|| незак. перапісваць, ✂.

|| наз. перапісванне, ✂ і перапіска, ✂.

перапісвацца, ✂; незак.

Пісаць адзін аднаму пісьмы.

  • П. са знаёмым.

|| наз. перапісванне, ✂ і перапіска, ✂.

перапіска, ✂, ж.

  1. гл. перапісаць і перапісвацца.

  2. Збор пісем, напісаных і атрыманых кім-н.

    • Пазнаёміцца з перапіскай Якуба Коласа.

перапісчык, ✂, м.

Той, хто перапісвае што-н.

|| ж. перапісчыца, ✂.

перапіцца, ✂; зак.

Надта многа выпіўшы, стаць зусім п’яным (пра многіх).

|| незак. перапівацца, ✂.

перапіць, ✂; зак.

  1. чаго і без дапаўнення.

    • Выпіць лішне.
  2. Выпіць больш за каго-н. (разм.).

|| незак. перапіваць, ✂.

перапланаваць, ✂; зак.

Спланаваць нанава, змяніць план чаго-н.

  • П. забудову квартала.

|| незак. перапланоўваць, ✂.

|| наз. перапланіроўка, ✂.

пераплаціць, ✂; зак.

  1. без дапаўнення. Заплаціць больш, чым трэба.

    • П. за пакупку.
  2. чаго. Заплаціць, выплаціць паступова за што-н. вялікую колькасць (грошай) (разм.).

    • Колькі я грошай пераплаціла за кнігі.

|| незак. пераплачваць, ✂.

|| наз. пераплата, ✂ і пераплачванне, ✂.