Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вымя, ✂, н.

Орган з малочнымі залозамі і саскамі ў самак млекакормячых.

  • Каровіна в.

вымяральнік, ✂, м.

  1. Прылада, прызначаная для вымярэння.

  2. Тое, што і вымернік.

вымярацца, ✂; незак.

Вызначацца якой-н. мерай.

  • Запасы цукру вымяраюцца сотнямі тон.

вымярэнне, ✂, н.

  1. гл. вымераць.

  2. Працяжнасць вымяральнай велічыні ў якім-н. кірунку.

    • Геаметрычная фігура ў трох вымярэннях.

вынайсці, ✂; зак.

Працуючы творча, стварыць што-н. новае, невядомае раней.

  • В. новую машыну.
  • В. прыстасаванне да механізма.

|| незак. вынаходзіць, ✂.

|| наз. вынаходства, ✂.

вынасіць, ✂; зак.

  1. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю.

    • В. сена з балота.
  2. каго. Пра маці: пранасіць у сабе да родаў.

    • В. дзіця.
  3. перан. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці.

    • В. новы замысел.
  4. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.

    • Вынашаны касцюм.

|| незак. выношваць, ✂.

вынасны, ✂.

Звязаны з вынасам, знаходжаннем па-за чым-н., вынесены куды-н.

  • Вынасная графа.
  • Вынасное судна.

вынаходлівы, ✂.

Знаходлівы; здольны ствараць, вынаходзіць.

  • В. чалавек.
  • В. розум.

|| наз. вынаходлівасць, ✂.

вынаходнік, ✂, м.

Той, хто вынайшаў што-н.

  • Нарада вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

|| ж. вынаходніца, ✂.

|| прым. вынаходніцкі, ✂.

вынаходства, ✂, н.

  1. гл. вынайсці.

  2. Тое, што вынайдзена, створана вынаходнікам.

    • Атрымаць аўтарскае пасведчанне на в.