Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перамазаць, ; зак.

  1. Зрабіць брудным, запэцкаць.

    • П. рукі чарнілам.
  2. Замазаць, намазаць зноў або ўсё, многае.

    • П. аконныя рамы.
    • П. усе падшыпнікі салідолам.

|| незак. перамазваць, .

|| наз. перамазванне, і перамазка, .

перамалоцца, ; зак.

Здрабніцца ў муку.

  • Перамелецца — мука будзе (прыказка: усё пройдзе, уладзіцца, усе непрыемнасці забудуцца).

|| незак. перамолвацца, .

перамалоць, ; зак.

Здрабніць у муку (зерне).

  • П. варожыя сілы (перан. знішчыць).

|| незак. перамолваць, .

перамаляваць, ; зак.

Малюючы, зняць копію чаго-н.; намаляваць нанава.

  • П. дэкарацыі.

|| незак. перамалёўваць, .

|| наз. перамалёўванне, і перамалёўка, .

пераманіць, ; зак. (разм.).

Перавесці да сябе (на працу, у свой калектыў, у другі лагер і пад.), прывабіўшы якой-н. выгадай, перавагамі.

  • П. спецыяліста.

|| незак. пераманьваць, .

перамаргнуцца, ; зак.

Падмаргнуць адзін другому з якой-н. мэтай.

  • П. з сяброўкай.

|| незак. пераморгвацца, .

пераматаць, ; зак.

Наматаць нанава ці на што-н. другое.

  • П. кінастужку.

|| незак. перамотваць, .

|| наз. перамотванне, і перамотка, .

перамахнуць, ; зак. (разм.).

Лёгка, шырокім скачком пераскочыць.

  • П. цераз агароджу.

|| незак. перамахваць, .

перамена, , ж.

  1. гл. перамяніць.

  2. мн. -мен. Змена, паварот да чаго-н. іншага.

    • Гэты год прынёс многа перамен (разм.).
    • Рэзкая п. тэмпературы.

пераменлівы, .

Які часта мяняецца, зменлівы.

  • П. вецер.
  • П. характар.

|| наз. пераменлівасць, .