Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непрыстойны, ✂.

Бессаромны.

  • Непрыстойныя паводзіны.

|| наз. непрыстойнасць, ✂.

непрыступны, ✂.

  1. Такі, да якога цяжка або немагчыма наблізіцца, якім цяжка авалодаць.

    • Непрыступныя скалы.
    • Непрыступная крэпасць.
  2. Такі, да якога цяжка падступіцца; ганарысты.

    • Н. начальнік.

|| наз. непрыступнасць, ✂.

непрытомнасць, ✂, ж.

  1. Страта прытомнасці, выкліканая хваравітым станам або душэўным узрушэннем.

    • Быць у непрытомнасці.
  2. Крайняя ступень душэўнага ўзрушэння, пры якой траціцца здольнасць валодаць сабой.

непрытомны, ✂.

  1. Які страціў прытомнасць, знаходзіцца ў стане падучай хваробы.

  2. Які нічога не памятае, душэўна ўзрушаны.

    • Н. позірк.

непрыхільны, ✂.

  1. Непрыязна настроены; недружалюбны.

    • Непрыхільныя адносіны.
  2. Які змяшчае ў сабе або выказвае неадабрэнне.

    • Н. водзыў.

|| наз. непрыхільнасць, ✂.

непрыязнасць, ✂, ж.

  1. гл. непрыязны.

  2. Непрыязныя, недружалюбныя адносіны да каго-, чаго-н.

непрыязны, ✂.

Які праяўляе непрыязнасць; недружалюбны.

  • Н. тон.

|| наз. непрыязнасць, ✂.

непрыяцель​1, ✂, м.

Чалавек, які варожа адносіцца да каго-, чаго-н.

  • Нажыць сабе непрыяцеля.

|| ж. непрыяцелька, ✂.

непрыяцель​2, ✂, м.

Войскі ворага; праціўнік.

|| прым. непрыяцельскі, ✂.

неразбярыха, ✂, ж. (разм.).

Заблытанае становішча, адсутнасць парадку, яснасці ў чым-н.

  • Н. ў вядзенні дакументацыі.