Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пералетак, ✂, м.

Дзіцяня свойскай жывёлы паўгадовага ўзросту (якое толькі пералетавала).

пералёт​1, ✂, м.

  1. гл. пераляцець.

  2. Перамяшчэнне птушак у месцы або з месца зімовак.

    • Асенні п.
  3. Падзенне кулі, снарада (і ўвогуле таго, што кінута) далей цэлі.

|| прым. пералётны, ✂.

пералёт​2, ✂, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

|| прым. пералётавы, ✂.

пералётны, ✂.

  1. гл. пералёт і пераляцець.

  2. Пра птушак: які адлятае на зіму ў вырай.

    • Пералётныя птушкі.

пералівацца, ✂; незак.

  1. гл. пераліцца.

  2. Блішчаць, мяняючы адценні, колеры або гучаць з пералівамі.

    • Фарбы пераліваліся на сонцы.
    • Голас пераліваўся і дрыжэў.

пераліваць, ✂; незак.

  1. гл. пераліць.

  2. Тое, што і пералівацца (у 2 знач.).

пералівісты, ✂.

З пералівамі (пра гукі, святло).

  • Пералівістыя пераборы гармоніка.
  • П. колер.

|| наз. пералівістасць, ✂.

пералік, ✂, м.

  1. гл. пералічыць.

  2. Спіс з пералічэннем чаго-н.

    • П. кніг.

пераліў, ✂, м.

Пераход ад аднаго адцення колеру, тону да другога.

  • Мяккія пералівы святла.
  • Пералівы голасу.

|| прым. пераліўны, ✂.

пераліцца, ✂; зак.

  1. Перамясціцца з аднаго месца на другое (пра вадкасць).

  2. Перапоўніўшы ёмішча, выліцца.

    • П. цераз край.

|| незак. пералівацца, ✂.