Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарцаваць, ✂; незак. (спец.).

  1. Адпілоўваць канцы бярвення, брусоў і пад., апрацоўваць тарцы.

  2. Засцілаць тарцамі (у 2 знач.).

|| зак. затарцаваць, ✂.

|| наз. тарцоўка, ✂ і тарцаванне, ✂.

|| прым. тарцовачны, ✂.

тарчаць, ✂; незак.

  1. Узвышацца, уздымацца над паверхняй, вытаркацца ўбок, уперад, уверх.

    • 3-пад снегу тарчалі дошкі.
  2. перан. Знаходзіцца дзе-н., назаляючы сваёй непатрэбнай прысутнасцю (неадабр.).

    • Увесь дзень т. у суседзяў.

тарчма, прысл.

Старчаком, у вертыкальным становішчы (звычайна ў спалучэнні: стаяць тарчма).

  • Палка стаіць т.

таршэр, ✂, м.

Свяцільная лямпа з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу.

тарыф, ✂, м.

Афіцыйна ўстаноўленая сума збораў, аплаты за што-н.

  • Таможны т.
  • Чыгуначны т.

|| прым. тарыфны, ✂.

тарыфікаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Правесці (праводзіць) тарыфікацыю.

  • Т. аклады.

тарыфікацыя, ✂, ж. (спец.).

Вызначэнне тарыфу чаго-н.

  • Т. заработнай платы.

|| прым. тарыфікацыйны, ✂.

тары-бары, нескл. (разм.).

Пустая размова, балбатня.

  • Тары-бары разводзіць.

тарэадор, ✂, м.

Удзельнік бою быкоў на арэне.

|| прым. тарэадорскі, ✂.

тарэц, ✂, м.

  1. Папярочны разрэз бервяна, бруса; папярочная грань чаго-н. (спец.).

    • Т. дошкі.
  2. Кароткі, звычайна шасцігранны брусок для машчэння вуліц.

  3. Маставая з такіх брускоў.

|| прым. тарцовы, ✂.