Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перакульны, ✂, (спец.).

Такі, які можа перакульвацца пры разгрузцы.

  • П. кузаў.

перакупіць, ✂; зак.

  1. Купіць раней купленае кім-н. другім.

  2. Купіць, перашкодзіўшы зрабіць гэта іншаму.

    • Нагледзела сабе паліто, на жаль, перакупілі.

|| незак. перакупляць, ✂.

|| наз. перакупка, ✂.

перакупшчык, ✂, м.

Той, хто купляе што-н. на перапродаж.

|| ж. перакупшчыца, ✂.

перакур, ✂, м. (разм.).

  1. Кароткі перапынак для курэння.

    • Канчай п.!
  2. перан. Невялікі адпачынак, перапынак у рабоце.

перакурыць, ✂; зак.

  1. Курачы, паспрабаваць (многа гатункаў тытуню).

    • П. нямала розных цыгарэт.
  2. Многа накурыўшыся, прычыніць сабе шкоду.

    • Перакурыў, цяпер баліць галава.
  3. Зрабіць кароткі перапынак для курэння (разм.).

|| незак. перакурваць, ✂.

перакусаць, ✂; зак.

Пакусаць, скусаць (многіх, у многіх месцах).

  • Сабака перакусаў многіх прахожых.

перакусіць, ✂; зак.

  1. Кусаючы, раздзяліць.

    • П. саломінку.
  2. чаго і без дапаўнення. З’есці чаго-н. нямнога, паесці збольшага; закусіць.

    • П. перад адыходам.

|| незак. перакусваць, ✂.

|| наз. перакусванне, ✂ і перакуска, ✂.

перакуска, ✂, ж.

  1. гл. перакусіць.

  2. Ежа, якой перакусваюць.

пералавіць, ✂; зак.

Злавіць усіх, многіх.

  • П. уцекачоў.

пералажыць, ✂; зак.

Тое, што і перакласці (у 1, 2, 3, 4 і 6 знач.).

|| наз. пералажэнне, ✂.