Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ваўчо́к, ✂, м.

  1. гл. воўк.

  2. Цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча.

    • Пусціць в.
    • Круціцца ваўчком (перан.).

ваўчы́ца, ✂, ж.

Самка ваўка.

ва́фельніца, ✂, ж.

Металічная форма, у якой пякуць вафлі.

ва́фельны, ✂.

  1. гл. вафля.

  2. Падобны на вафлю сваім малюнкам (пра баваўняную тканіну).

    • В. абрус.

ва́фля, ✂, ж.

Сухое пячэнне з клятчастым адбіткам на паверхні.

|| прым. вафельны, ✂ і вафлевы, ✂.

вахла́к, ✂, м. (разм. пагард.).

Нерастаропны, прастакаваты, а таксама неахайны з выгляду чалавек.

  • Не вахлакі ж тут сядзяць.

|| прым. вахлацкі, ✂.

ва́хмістр, ✂, м.

У царскай арміі: званне фельдфебеля ў кавалерыі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. вахмістрскі, ✂.

ва́хта, ✂, ж.

  1. У флоце: неадлучнае дзяжурства, а таксама змена, якая нясе такое дзяжурства.

    • Заступіць на вахту.
    • Несці вахту.
    • Начная в.
  2. перан., чаго або якая.

    • Самаадданая, поўная энтузіязму праца ў азнаменаванне чаго-н. (высок.).
    • Працоўная в.

|| прым. вахтавы, ✂.

  • В. журнал.
  • Вахтавая служба.

вахцёр, ✂, м.

Дзяжурны стораж на прадпрыемстве, ва ўстанове.

|| ж. вахцёрка, ✂.

|| прым. вахцёрскі, ✂.

ваці́н, ✂, м.

Рэдкая трыкатажная тканіна з густым начосам, якая падшываецца пад падкладку для ўцяплення вопраткі.

|| прым. вацінавы, ✂.