Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ва́ба, ✂, ж.

Прывабліванне (птушак, звяроў) падробленым голасам (гукам).

ва́бік, ✂, м.

Дудачка, свісток і інш. прылады паляўнічых, пры дапамозе якіх у час палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас.

ва́біць, ✂; незак.

  1. Захапляючы, зачароўваючы сваім выглядам, прыцягваць да сябе.

    • Поўдзень вабіць сваёй прыродай.
  2. Падзываць птушак, звяроў, падрабляючы іх голас.

    • В. свістам птушак.

|| зак. павабіць, ✂.

ва́бны, ✂.

Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, прывабны.

|| наз. вабнасць, ✂.