вал2, ✂, м.
У эканоміцы: агульны аб’ём прадукцыі ў вартасным выражэнні, выпушчанай за які-н. пэўны перыяд.
|| прым. валавы, ✂.
вал3, ✂, м.
У механізмах: стрыжань, які круціцца. на апорах і перадае рух іншым часткам механізма.
|| памянш. валік, ✂.
|| прым. вальны, ✂.
валаво́дзіцца, ✂; незак. (разм.).
Аддаваць залішне многа ўвагі і часу каму-, чаму-н., няньчыцца.
валаво́дзіць, ✂; незак. (разм.).
Наўмысна зацягваць вырашэнне якой-н. справы, валакіціць.
валаво́днік, ✂, м. (разм.).
Той, хто валаводзіць, зацягвае вырашэнне якой-н. справы.
- Не слухайце вы гэтага валаводніка.
валаво́кі, ✂.
З вялікімі спакойнымі вачамі.
валакі́та, ✂, ж.
Бюракратычная зацяжка пры вырашэнні якой-н. справы.
|| прым. валакітны, ✂.
валакі́тчык, ✂, м. (разм.).
Той, хто стварае валакіту.
|| ж. валакітчыца, ✂.
валакні́сты, ✂.
Які складаецца з валокнаў, з валокнамі.
- Валакністая будова расліннай тканкі.
- Валакністыя матэрыялы.
|| наз. валакністасць, ✂.