Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вакалі́ст, , м.

  1. Спецыяліст у галіне вакальнага мастацтва, а таксама па пастаноўцы голасу спевака.

  2. Спявак-прафесіянал.

|| ж. вакалістка, .

вака́льны, .

Які мае адносіны да спеваў, прызначаны для выканання голасам.

  • Вакальная музыка.
  • Вакальнае мастацтва.

вакаме́р, , м.

Здольнасць вызначаць адлегласць на вока, без прыбораў.

  • Мець добры в.

|| прым. вакамерны, .

  • Вакамерная здымка.

вака́нсія, , ж.

Вакантная пасада, месца.

  • Адкрылася в.

вака́нтны, .

Пра пасаду, службовае месца: свабодны, нікім не заняты.

  • Вакантная пасада прафесара.

|| наз. вакантнасць, .

вака́цыі, (уст.).

Канікулы.

|| прым. вакацыйны, .

вакза́л, , м.

Будынак на чыгуначнай станцыі, прыстані і пад.

  • Чыгуначны в.
  • Рачны в.

|| прым. вакзальны, .

вако́л.

  1. прысл. Кругом, навокал.

    • В. нікога не было.
  2. прыназ. Кругом чаго-н.

    • Хадзіць в. саду.

вако́ліца, , ж.

  1. Ускраіна населенага пункта.

    • Выйсці за ваколіцу.
  2. Тое, што размешчана вакол населенага пункта, наваколле.

    • Пайшла погаласка па ўсёй ваколіцы.

|| прым. ваколічны, .

вако́льны, .

  1. Размешчаны вакол.

    • Вакольныя нівы.
  2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху.

    • Вакольная дарога.