Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вахла́к, ✂, м. (разм. пагард.).

Нерастаропны, прастакаваты, а таксама неахайны з выгляду чалавек.

  • Не вахлакі ж тут сядзяць.

|| прым. вахлацкі, ✂.

ва́хмістр, ✂, м.

У царскай арміі: званне фельдфебеля ў кавалерыі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. вахмістрскі, ✂.

ва́хта, ✂, ж.

  1. У флоце: неадлучнае дзяжурства, а таксама змена, якая нясе такое дзяжурства.

    • Заступіць на вахту.
    • Несці вахту.
    • Начная в.
  2. перан., чаго або якая.

    • Самаадданая, поўная энтузіязму праца ў азнаменаванне чаго-н. (высок.).
    • Працоўная в.

|| прым. вахтавы, ✂.

  • В. журнал.
  • Вахтавая служба.

вахцёр, ✂, м.

Дзяжурны стораж на прадпрыемстве, ва ўстанове.

|| ж. вахцёрка, ✂.

|| прым. вахцёрскі, ✂.