Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

важа́к, , м.

  1. Павадыр статка, чарады.

  2. Кіраўнік, арганізатар.

    • В. моладзі.

важа́ты, , м.

  1. Праваднік, які паказвае шлях тым, хто за ім ідзе.

  2. Кіраўнік піянерскага атрада, дружыны.

|| ж. важатая, .

|| прым. важацкі, .

важдані́на, , ж. (разм.).

Занятак, які патрабуе многа часу, увагі, турбот.

важда́цца, ; незак. (разм.).

Доўга займацца якой-н. справай; корпацца.

  • В. з паперамі.
  • Хопіць в. з гэтым гультаём!

ва́жкі, .

  1. Які мае значную вагу пры невялікім аб’ёме.

    • В. тавар.
  2. перан. Пераканаўчы.

    • В. доказ.
    • Важка (прысл.) гаварыць.
  3. перан. Пазбаўлены лёгкасці, цяжкі.

    • Важкія крокі.

|| наз. важкасць, .

ва́жнасць, , ж.

  1. гл. важны.

  2. Велічнасць, фанабэрыстасць.

    • Напусціць на сябе в.

  • (Не) вялікая важнасць (разм.) — нічога асаблівага.

важне́цкі, (разм.).

  1. Вельмі добры, выдатны.

    • Важнецкія работы.
  2. Велічны, фанабэрысты.

    • В. выгляд.

ва́жнічаць, ; незак. (разм.).

Прымаць паважны выгляд, фанабэрыцца.

ва́жны, .

  1. Які мае вялікае значэнне, значны.

    • Важная справа.
    • Важная галіна народнай гаспадаркі.
  2. Высокі па пасадзе, становішчу (разм.).

    • В. начальнік.
    • Важная персона.
  3. Велічны, паважны, фанабэрысты.

    • В. выгляд.
    • Важна (прысл.) трымаць сябе.

|| наз. важнасць, .

ва́жыцца, ; незак.

  1. Вызначыць сваю вагу шляхам узважвання.

  2. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што-н. (разм.).

    • В. ўдарыць кіем.