Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вар, ✂, м.

  1. Вада ў стане кіпення або толькі што ўскіпеўшая вада.

    • Як варам абдало (аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хвалявання).
  2. Вараная смала (спец.).

варагава́ць, ✂; незак. (разм.).

Быць у непрыязных адносінах.

варажбі́т, ✂, м.

Той, хто займаецца варажбой.

|| ж. варажбітка, ✂.

варажы́ць, ✂; незак.

  1. Прадказваць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад.

  2. Меркаваць, рабіць здагадкі.

|| зак. паваражыць, ✂ і зваражыць, ✂.

|| наз. варажба, ✂.

варанёны, ✂.

Пакрыты слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру.

  • Варанёная сталь.

варані́ць, ✂; незак.

Пакрываць паверхню металічных прадметаў (са сталі, чыгуну) тонкім слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру, каб засцерагчы ад іржы; чарніць.

  • В. сталь.

|| наз. вараненне, ✂.

ва́раны​1 ✂ прым.

Прыгатаваны пры дапамозе варкі.

  • Вараная бульба.

◊

  • Ні печаны ні вараны (разм. неадабр.) — пра бесхарактарнага, нічым не адметнага чалавека.

вараны́​2 ✂ прым.

Чорны (пра масць коней).

вараняня́, ✂ і варанянё, ✂, н.

Птушаня вароны.

варата́р, ✂, м.

Ігрок, які абараняе вароты ў спартыўных гульнях (гандбол, футбол, хакей).

|| прым. варатарскі, ✂.