Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ваява́ць, ; незак.

  1. Весці вайну, удзельнічаць у вайне, змагацца.

    • В. да перамогі.
    • В. з недахопамі (перан. змагацца).
  2. перан. Сварыцца, буяніць.

    • Напіўся, вось і ваюе.

ваяво́да, , м.

  1. У Старажытнай Русі: начальнік войска, кіраўнік горада ці акругі.

  2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1920 да 1939 года і ў Польшчы: кіраўнік ваяводства.

|| прым. ваяводскі, .

ваяво́дства, , н.

  1. Пасада ваяводы.

  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старажытнай Русі, якой кіраваў ваявода.

|| прым. ваяводскі, .

вая́ка, , м.

Вопытны і храбры воін (уст.) або той, хто ваюе задзірыста і няўдала (разм. іран. або жарт.).

  • Праслаўлены в.
  • Гэта быў мудры в.: на тачыле Байкал пераплываў.

ваяўні́чы, .

  1. Схільны да вайны, храбры.

    • Ваяўнічыя плямёны.
  2. Уласцівы воіну, мужны, адважны, баявы (таксама іран.).

    • В. выгляд.
    • В. характар.
    • Ваяўнічыя планы (агрэсіўныя).

|| наз. ваяўнічасць, .