Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

васа́л, ✂, м.

  1. Сярэдневяковы землеўладальнік-феадал, які залежаў ад сюзерэна.

  2. перан. Пра падпарадкаваную або залежную асобу ці дзяржаву.

|| прым. васальны, ✂.

васемна́ццаць, ліч.

Лік, лічба і колькасць 18.

|| парадкавы ліч. васемнаццаты, ✂.

  • В. год.

васілёк, ✂, м.

Тое, што і валошка.

|| прым. васільковы, ✂.

  • В. колер.

васілі́ск, ✂, м.

Казачная пачвара, змей.

васкава́ны, ✂.

Нацёрты або насычаны воскам.

  • Васкаваная папера.

васкава́ць, ✂; незак.

Націраць або насычаць воскам, вашчыць.

  • В. ніткі.

|| зак. наваскаваць, ✂.

васко́вы, ✂.

  1. гл. воск.

  2. Колерам падобны на воск; жаўтлявы.

    • В. твар.

◊

  • Васковая спеласць — спеласць, якая папярэднічае поўнаму паспяванню зерня.

васко́ўка, ✂, ж. (спец.).

Васкаваная папера для чарцяжоў, адбіткаў з рататара і пад.

васпава́ты, ✂.

Які мае сляды воспы, рабы.

  • В. твар.

ва́спа́н, ✂, м. (уст.).

Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць.

|| ж. васпані, ✂.