Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ваенізава́ць, ✂; зак. і незак.

  1. Прыстасаваць (-соўваць) да ваенных умоў, перавесці (-водзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.

    • В. прамысловасць.
  2. Узброіць (-ройваць); арганізаваць (-зоўваць) на ваенны лад.

|| наз. ваенізацыя, ✂.

ваенкама́т, ✂, м.

Ваенны камісарыят.

  • Раённы в.

|| прым. ваенкамацкі, ✂.

ваенко́м, ✂, м.

Ваенны камісар.

|| прым. ваенкомаўскі, ✂.

ваенна... і ваенна-...

Першая частка складаных слоў у знач. ваенны, які мае адносіны да абслугоўвання ўзброеных сіл, да вядзення вайны, напр. ваенна-паветраны,ваенна-прамысловы, ваенна-інжынерны.

ваеннаабавя́заны, ✂, м.

Асоба, якая павінна несці вайсковую службу (падлягае прызыву або знаходзіцца ў запасе).

|| ж. ваеннаабавязаная, ✂.

ваеннапало́нны, ✂, м.

Ваеннаслужачы, узяты ў палон.

ваеннаслу́жачы, ✂, м.

Асоба, якая знаходзіцца на вайсковай службе ў кадравай арміі.

|| ж. ваеннаслужачая, ✂.

вае́нна-палявы́, ✂.

Ваенны (у 2 знач.), які ажыццяўляецца, дзейнічае ва ўмовах ваеннага часу.

  • Ваенна-палявы суд.
  • Ваенна-палявая хірургія.

вае́нна-прамысло́вы, ✂:

  • ваенна-прамысловы комплекс — аб’яднанне манаполій, прадпрыемстваў, што вырабляюць ваенную прадукцыю, прадстаўнікоў узброеных сіл і часткі дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату, якое ставіць сваёй мэтай гонку ўзбраенняў.

вае́нны, ✂.

  1. гл. вайна.

  2. Які мае адносіны да абслугоўвання арміі і патрэб вайны.

    • Ваенная прамысловасць.
    • Ваеннае становішча.
    • На в. лад.
  3. Тое, што і ваеннаслужачы.