Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ват, ✂, м.

Адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току.

|| прым. ватавы, ✂.

ва́та, ✂, ж.

Валакністы матэрыял з бавоўны, шэрсці, або сінтэтычны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт.

  • Стэрыльная в.
  • Паліто на ваце.

○

  • Мінеральная вата — сінтэтычны валакністы цепла- і гукаізалюючы будаўнічы матэрыял.

|| прым. ватны, ✂.

вата́га, ✂, ж. (разм.).

Шумны натоўп, зборышча.

  • В. дзяцей.
  • Хлапчукі ходзяць ватагай (прысл.).

ва́тман, ✂, м.

Высокагатунковая тоўстая папера для чарчэння і малявання.

вато́вы, ✂.

Зроблены з ваты, на ваце, падбіты ватай.

  • Ватовая куртка.

вато́ўка, ✂, ж.

Ватовая фастрыгаваная куртка або безрукаўка.

ватру́шка, ✂, ж.

Піражок з загнутымі наверх краямі і тварагом пасярэдзіне.

|| прым. ватрушачны, ✂.

ватэрлі́нія, ✂, ж. (спец.).

Лінія на борце, да якой судна апускаецца ў ваду пры нармальнай асадцы.

ватэрпалі́ст, ✂, м.

Ігрок у ватэрпола.

|| ж. ватэрпалістка, ✂.

ватэрпа́с, ✂, м.

Прыбор для праверкі гарызантальнасці і вымярэння невялікіх вуглоў нахілу, выкарыстоўваецца ў будаўнічых і цяслярскіх работах.

|| прым. ватэрпасны, ✂.