Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вана́дый, ✂, м.

Хімічны элемент, тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.

|| прым. ванадыевы, ✂.

ванда́л, ✂, м.

Разбуральнік культуры, варвар [па назве старажытнагерманскага племені].

вандалі́зм, ✂, м.

Няшчаднае разбурэнне, знішчэнне гістарычных помнікаў і культурных каштоўнасцей, варварства.

|| прым. вандалісцкі, ✂.

вандрава́ць, ✂; незак.

  1. Падарожнічаць, рабіць падарожжа.

  2. Часта мяняць месца жыхарства, весці неаседлы спосаб жыцця.

  3. перан. Пераходзіць з месца на месца.

    • Так і вандруем з картатэкай.
    • З. пакоя ў пакой.

|| наз. вандраванне, ✂.

вандро́ўнік, ✂, м.

  1. Чалавек, які вандруе, падарожнічае.

  2. Той, хто часта мяняе месца жыхарства, вядзе неаседлы спосаб жыцця; качэўнік.

|| ж. вандроўніца, ✂.

|| прым. вандроўніцкі, ✂.

вандро́ўніцтва, ✂, н.

  1. Падарожжа.

    • В. ў далёкія краіны.
  2. Пастаянныя пераходы, пераезды з месца на месца.

вандро́ўны, ✂.

  1. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца.

    • Вандроўныя плямёны.
  2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем.

    • Вандроўнае жыццё.
  3. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца або які працуе не на пастаянным месцы, перасоўны.

    • В. тэатр.

ванілі́н, ✂, м.

Пахучае арганічнае рэчыва, якое знаходзіцца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам.

|| прым. ванілінавы, ✂.

вані́ль, ✂, ж.

Трапічная расліна з доўгімі тонкімі пладамі, а таксама плады гэтай расліны, якія ўжываюцца ў кулінарыі і парфумерыі.

|| прым. ванільны, ✂.

ванітава́ць, ✂; безас.; незак. (разм.).

Пра стан моташнасці, рвоты.

  • Мяне ванітавала.
  • Ванітуе ад яго слоў (перан.).

|| наз. ванітаванне, ✂.