Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уброд, прысл.

Па дне ў мелкім месцы, не ўплаў.

  • Перайсці раку ў.

убрыкнуць, ; зак.

Ударыць, выцяць задняй нагой ці абедзвюма заднімі нагамі (пра капытных жывёл).

  • Гэты чалавек можа знянацку і ў. (перан.).

убудаваць, ; зак.

Пабудаваць, збудаваць унутры чаго-н.

  • У. шафу ў сцяну.

|| незак. убудоўваць, .

убухаць, ; зак. (разм.).

Усыпаць, уліць, укласці куды-н. у вялікай колькасці.

  • У. многа гною ў глебу.
  • Столькі грошай убухалі за мэблю (перан. патрацілі).

|| аднакр. убухнуць, .

убыць, ; зак.

  1. Паменшаць (у колькасці, аб’ёме і пад.).

    • Убыла вада ў сажалцы.
    • Убыў дзень.
    • Убыла рашучасць (знікла, аслабла).
  2. (звычайна з адмоўем «не») Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.; ужыцца з кім-н.

    • Яны там доўга не ўбудуць — вернуцца.
    • З табою ніхто не ўбудзе.

|| незак. убываць, .