Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

убранне, ✂, н.

  1. Адзенне, убор; строі.

    • Жаночае ў.
    • Лес у асеннім убранні (перан.).
  2. Аддзелка, абсталяванне памяшкання; аздабленне чаго-н.

    • У. хаты.
    • Ёлачнае ў.

убраны, ✂.

Прыведзены ў парадак, упрыгожаны.

  • Убраная хата.

|| наз. убранасць, ✂.

убрацца, ✂; зак.

  1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца.

    • У. ў святочны касцюм.
  2. Управіцца з уборкай ураджаю (разм.).

    • У. са збажыной.

◊

  • Убрацца ў пер’е (разм.) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна.

|| незак. убірацца, ✂.

убраць, ✂; зак.

  1. Сабраць ураджай сельскагаспадарчых культур.

    • У. буракі машынамі.
  2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць.

    • У. залу кветкамі.
    • Іней убраў дрэвы (перан.).

|| незак. убіраць, ✂.

|| наз. уборка, ✂.

уброд, прысл.

Па дне ў мелкім месцы, не ўплаў.

  • Перайсці раку ў.

убрыкнуць, ✂; зак.

Ударыць, выцяць задняй нагой ці абедзвюма заднімі нагамі (пра капытных жывёл).

  • Гэты чалавек можа знянацку і ў. (перан.).