Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

убогі, .

  1. Надта бедны, жабрацкі.

    • Убогая хаціна.
    • Убогая душа (перан.).
  2. Які мае калецтва, фізічны недахоп (разм.).

    • Пышная душа ва ўбогім целе (прыказка).
    • Падышла ўбогая (наз.).

|| наз. убогасць, .

убок, прысл.

Управа або ўлева ад чаго-н.

  • Адысці ўбок.

убор, , м.

Убранне, адзенне; строі.

  • Шлюбны ў.
  • Асенні ў. лесу (перан.).

  • Галаўны ўбор — агульная назва рэчаў, якія надзяваюцца на галаву (шапка, капялюш, кепка і пад.).

уборачная, , ж.

Уборка ўраджаю, час уборкі ўраджаю.

  • Распачынаецца ў.

уборачны, .

Які мае адносіны да ўборкі ўраджаю, да часу ўборкі сельскагаспадарчых культур.

  • Уборачная тэхніка.
  • Уборачная кампанія.

убоства, , н.

  1. Беднасць, галеча, жабрацкае жыццё.

  2. Фізічны недахоп, выродлівасць.

    • У. гарбуна выклікала літасць і спагаду.
  3. перан. Духоўная абмежаванасць, пасрэднасць.

    • У. думкі.