Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таўсціць, ; незак.

Рабіць тоўстым або больш тоўстым, надаваць выгляд тоўстага чалавека.

  • Ватоўка таўсціла жанчыну.

таўталогія, , ж. (кніжн.).

Паўтарэнне аднаго і таго ж іншымі словамі, якія не ўдакладняюць сэнсу сказанага.

|| прым. таўталагічны, .

таўханіна, , ж. (разм.).

Хаатычны рух, цісканіна, таўкатня.

  • У раздзявалцы т.

таўхацца, ; незак.

Таўхаць каго-н. або адзін аднаго.

|| зак. таўхануцца, .

таўхаць, ; незак. (разм.).

Штурхаць кароткім, рэзкім рухам.

  • Т. пад локаць.

|| зак. таўхануць, .

|| наз. таўханне, .

таўчонік, , м. (разм.).

Блін з тоўчанай бульбы.

  • На снеданне падалі таўчонікі.

таўчы, ; незак.

  1. Рабіць больш дробным, драбніць.

    • Т. соль.
  2. Размінаць таўкачом, робячы мяккім.

    • Т. бульбу.
  3. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.

    • Т. проса ў ступе.
  4. Біць, разбіваць шмат чаго-н.

    • Т. талеркі (разм.).
  5. Наносіць пабоі, збіваць (разм.).

  6. Мяць, нішчыць, вытоптваць што-н.

    • Т. пасевы.

  • Таўчы ваду ў ступе (разм. неадабр.) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай справай.

|| зак. стаўчы, і растаўчы, .

|| наз. таўчэнне, .

таўчыся, ; незак. (разм.).

  1. Быць, знаходзіцца дзе-н., звычайна ў цеснаце.

    • Каля парога таўкліся людзі.
  2. Рабіць што-н. без належных вынікаў і на працягу доўгага часу.

    • Увесь дзень т. на кухні.

таўшчыня, , ж.

  1. гл. тоўсты.

  2. Велічыня папярочнага сячэння прадмета.

    • Т. бервяна.

таўшчэзны, і таўшчэразны, (разм.).

Вельмі тоўсты.

  • Т. дуб.