таўчы, ✂;
-
Рабіць больш дробным, драбніць.
- Т. соль.
-
Размінаць таўкачом, робячы мяккім.
- Т. бульбу.
-
Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.
- Т. проса ў ступе.
-
Біць, разбіваць шмат чаго
-н. - Т. талеркі (
разм. ).
- Т. талеркі (
-
Наносіць пабоі, збіваць (
разм. ). -
Мяць, нішчыць, вытоптваць што
-н. - Т. пасевы.
- Таўчы ваду ў ступе (
разм. неадабр. ) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай справай.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)